Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Наши новости

27.04.2021

Шарковщинский РОЧС информирует

26 красавіка споўнілася 35 год з моманту аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Гады мінаюць імкліва, але ў памяці тых людзей, хто ліквідаваў наступствы самай буйной тэхнагенай аварыі ў гісторыі чалавецтва, час прыпыніў свой бег. Для іх 1986 год, здаецца, быў толькі ўчора.


Віктар Гуляшка нарадзіўся ў суседнім з намі Глыбоцкім раёне. На момант Чарнобыльскай трагедыі ён жыў і працаваў у Полацку. Малады мужчына ў той час не мог нават уявіць, што яму, 21-гадоваму маладому чалавеку, лёсам будзе наканавана трапіць на Гомельшчыну, каб разам з іншымі прымаць непасрэдны ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі.
— У маі 1987 года мне, як і шматлікім мужчынам з Полацка і Полацкага раёна, прыйшла павестка аб зборы у вызначаны час на вызначаным месцы, — успамінае Віктар Іосіфавіч. — Там жа, па прыбыцці на пункт збору, было сказана, што адпраўляемся на ліквідацыю наступстваў аварыі на ЧАЭС. На забруджанай тэрыторыі, у 28-мі кіламетрах ад электрастанцыі, на працягу чатырох месяцаў мы займаліся дэзактывацыяй шкодных рэчываў, спецыяльнымі растворамі мылі дамы, разбіралі кінутыя і старыя гаспадарчыя пабудовы, знімалі верхні слой глебы, засыпалі студні, выконвалі іншую даручаную працу. Тады кіраўніцтва дзяржавы, навукоўцы меркавалі, што дзякуючы такім метадам, можна будзе выратаваць тэрыторыю ад радыёактыўнага забруджвання. Як паказаў час, меркаванне аказалася памылковым. Ведаеце, тады мы, маладыя хлопцы, нават не ўяўлялі, якую небяспеку тоіць у сабе наша знаходжанне ў 30-кіламетровай зоне ад ачага катастрофы. Мы проста выконвалі загад сваіх камандзіраў, свайго начальства.  

Канечне, многіх з нас ужо няма ў жывых, некаторыя цяжка хворыя, іншым лёс падараваў здароўе і жыццё.
Прызнаюся, што і цяпер, праз 35 год, у думках я вяртаюся туды, дзе разам з іншымі людзьмі выконваў свой пачэсны абавязак — працаваў дзеля будучыні краіны, жыцця і здароўя яе жыхароў.

Разделы сайта